Кіеў выступіў з заявай у сувязі са знішчэннем самалёта з украінскімі палоннымі

25 января 2024

Кіеў толькі праз 12 гадзін пасля трагедыі выступіў з заявай у сувязі з гібеллю самалёта, на якім ляцелі ўкраінскія палонныя. Канкрэтыкі няма, віну не прызнаюць. Больш за тое Зяленскі заклікаў да "міжнароднага расследавання". Аднак Францыя ўжо заблакіравала экстраннае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН, правядзення якога патрабавала на сёння Расія. Так ці інакш, на гэты момант не засталося сумненняў, што менавіта ўкраінская СПА збіла напярэдадні каля Белгарада ваенна-транспартны Іл-76. Загінулі 74 чалавекі, з іх 65 - украінскія палонныя, якіх дастаўлялі да пункта абмену.