Намалот у 1 мільён тон збожжа на рахунку аграрыяў Мінскай вобласці

6 августа 2021

Сімвалічную мяжу пераадолелі хлебаробы Мінскай вобласці. Па намалоце яны ў лідарах па краіне. Убрана амаль 60 % хлебнай нівы - гэта пшаніца, жыта, ячмень. На палях 1-й Мінскай птушкафабрыкі, напрыклад, зараз займаюцца абмалотам трыцікале. Культура дае амаль 50 цэнтнераў з гектара. Каб сабраць ураджай без страт, аграрыі рацыянальна выкарыстоўваюць кожную хвіліну. Плошчы пад збожжавымі немалыя - 9 тысяч гектараў. Звязана гэта са спецыфікай гаспадаркі: птушку трэба забяспечыць якасным кормам.

Залатыя нівы гаспадаркі зараз абмалочваюць каля 30 камбайнаў. Затым новы ўраджай адпраўляюць на зернесушыльныя комплексы. Нарыхтаваць плануюць больш за 40 тысяч тон.