Кіеў уводзіць для расіян новыя правілы ўезду ва Украіну

11 июля 2017

Як заявіў сакратар Савета нацбяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў, з 2018 года для наведвання краіны грамадзяне Расіі будуць абавязаныя прайсці папярэднюю электронную рэгістрацыю ў Міністэрстве замежных спраў. Расіян таксама абавяжуць рэгістравацца па месцы часовага знаходжання і паведамляць аб сваіх перамяшчэннях. Акрамя гэтага, з наступнага года замежныя грамадзяне змогуць трапіць ва Украіну толькі па біяметрычных пашпартах. Такое рашэнне Прэзідэнт краіны растлумачыў узмацненнем барацьбы з тэрарызмам.