Дэмаграфія, сацабарона, умовы працы - важныя сацыяльныя пытанні сёння з калектывам Дубровенскага льнозавода абмеркавала міністр працы і сацабароны Беларусі

12 Сакавіка 2014

У рамках адзінага дня інфармавання менавіта гэтае прадпрыемства было выбрана невыпадкова - льняная галіна сёння на асаблівым кантролі. Да таго ж, гэтая вытворчасць з катэгорыі асабліва небяспечных. Адпаведна, тыя, хто працуюць у гэтай сферы, маюць патрэбу ў асаблівай увазе.


Мар'яна Шчоткіна, Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі: Заўсёды вельмі важна, што гавораць людзі. І якія прапановы яны даюць. Як раз-такі, калі сустракаешся з такімі працоўнымі калектывамі, гучыць вельмі шмат разумных прапаноў, якія можна вельмі рэальна пакласці ў аснову нарматыўна-прававых актаў, каб прыняць нейкія рашэнні.


Асобная ўвага - пытанням налічэння пенсіі і павышэння пенсійнага ўзросту. Як адзначыла Мар'яна Шчоткіна, прафесійнага працаўніка па-за залежнасцю ад узросту з прадпрыемства ніхто не скароціць. Галоўнае - хацець і ўмець працаваць.