Кіеў разглядае 3 асноўныя версіі катастрофы Boeing 737

9 января 2020
Іран  афіцыйна запрасіў прадстаўнікоў іншых краін да расследавання ўчарашняй катастрофы самалёта  кампаніі "Міжнародныя авіялініі Украіны". Следству ўжо перададзены знойдзеныя бартавыя самапісцы. Абедзве скрыні маюць вонкавыя пашкоджанні. Дакументацыя і абломкі самалёта сабраныя ў бяспечным месцы. Украіна накіравала ў Іран групу сваіх спецыялістаў. І сёння Савет нацбяспекі і абароны заявіў, што разглядае 3 асноўныя версіі: паражэнне лайнера зенітнай ракетай, тэракт альбо  выбух рухавіка па тэхнічных прычынах.