У Іраку трохдзённая жалоба па ахвярах сутыкненняў

10 октября 2019

У Іраку трохдзённая жалоба па ахвярах сутыкненняў, якія не сціхаюць у краіне ўжо другі тыдзень. Жорсткія сутычкі з паліцыяй праходзяць не толькі ў Багдадзе, але і ў буйных гарадах на поўдні рэспублікі. Паводле папярэдніх звестак, колькасць загінуўшых ужо перавысіла сотню. Параненых больш за 6 тысяч. Людзі выходзяць на вуліцы супраць беднасцы, беспрацоўя і карупцыі.