Кіберзлачынцы атрымалі доступ да паштовых скрынь 270 мільёнаў карыстальнікаў

5 мая 2016

Хакеры атакуюць. Кіберзлачынцы з групы "Ананімус" спачатку напалі на Цэнтрабанк Грэцыі. Яго сайт на некаторы час спыніў працу. Затым злачынцы абвясцілі, што пачынаюць 30-дзённую кампанію, падчас якой будуць правяраць на трываласць менавіта цэнтральныя банкі розных краін. Адначасова стала вядома аб спробе ўзлому сервера Мінабароны Швейцарыі. Улады сцвярджаюць, што адбілі гэты напад. Але пакуль незразумела, ці былі гэтыя дзве атакі звязаныя паміж сабой і чаго дабіліся іх арганізатары? І напярэдадні эксперты абвясцілі, аб тым, што хакеры атрымалі доступ да паштовых скрынь 270 мільёнаў карыстальнікаў па ўсім свеце. Гэту базу даных зараз свабодна прадаюць у Інтэрнэце.