Харватыя перакрыла рух па асноўных аўтамагістралях i ля мяжы з Сербіяй

18 сентября 2015

Харватыя закрыла пагранпераходы і перакрыла рух па сямі аўтамагістралях ля мяжы з Сербіяй. На такія меры ўлады пайшлі з-за бесперапыннага патоку мігрантаў. На тэрыторыю краіны ўсяго за суткі прыбыло больш як 11 тысяч мігрантаў. Зараз застаецца адкрытым толькі адзін з васьмі пагранпераходаў. Да яго выстраіліся шматкіламетровыя чэргі. Адзначым, міграцыйны паток у Харватыю значна павялічыўся пасля закрыцця паўднёвай мяжы Венгрыі.