Кейт Мідлтан сёння нарадзіла сына

23 апреля 2018

У Брытаніі ўсе палітычныя пачуцці сёння засланіла навіна аб папаўненні ў каралеўскай сям'і.

Такім чынам, Герцагіня Кембрыджская сёння нарадзіла сына. Аб з'яўленні на свет прынца людзям, якія сабраліся ля бальніцы Святой Марыі паводле традыцыі паведаміў герольд. Нованароджаны хлопчык зойме пятае месца ў чарзе на брытанскі пасад - пасля дзеда Чарльза, бацькі Уільяма, старэйшага брата Джорджа і сястры Шарлоты. Імя малога будзе абвешчана ў найбліжэйшыя дні. На думку букмекераў, вельмі верагодныя Альберт, Артур, Фрэд або Джэк.