У Палацы Рэспублікі будуць ушаноўваць лаўрэатаў спецыяльнай прэміі "Беларускі спартыўны Алімп - 2017"

8 января 2018

Заўтра на ўрачыстай цырымоніі ў Палацы Рэспублікі будуць ушаноўваць і лаўрэатаў спецыяльнай прэміі "Беларускі спартыўны Алімп - 2017". Указ сёння падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Спецпрэміі Прэзідэнта ўдастоена галоўны трэнер нацыянальнай каманды па скачках на батуце Вольга Уласава. Яна падрыхтавала многіх спартсменаў міжнароднага класа, сярод іх і алімпійскі чэмпіён Рыа Уладзіслаў Ганчароў. Дыплом лаўрэата прэміі за паспяховае выступленне на міжнародных спаборніцтвах, актыўную грамадзянскую пазіцыю, паважлівае стаўленне да дзяржаўных сімвалаў Беларусі атрымае лёгкаатлетка Віялета Скварцова. Летась яна выйграла юніёрскі чэмпіянат Еўропы ў трайным скачку, а на цырымоніі ўзнагароджання нягледзячы на пагрозу санкцый пакінула п’едэстал у знак пратэсту супраць выкананні гімна іншай краіны замест беларускага. Відэаролік з учынкам спартсменкі на канале YouTube паглядзелі больш чым 8 мільёнаў разоў. Сярод лаўрэатаў і каментатар тэлеканала "Беларусь 5" Уладзімір Навіцкі за значны асабісты ўклад за папулярызацыю фізічнай культуры.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя