Казахстан адзначае свята вясны - Наўрыз

23 марта 2019

Гэтымі днямі шматнацыянальная рэспубліка, як і многія іншыя дзяржавы Усходу, адзначае свята вясны - Наўрыз. Шматвяковыя традыцыі ў рэпартажы Вольгі Макей.

Для ўсходніх народаў Наўрыз - нешта накшталт Новага года. Нават з персідскай мовы назва свята перакладаецца як "новы дзень". Песні і танцы, нацыянальныя гульні і спаборніцтвы (напрыклад, на званне лепшага барца або асілка) і мелодыі  абавязкова на казахскай домбры - гэта абавязковыя атрыбуты свята. У інструмента ўсяго дзве струны, але віртуоз, як відаць па гэтым відэа, карыстаецца поспехам у публікі.

Палітычныя перамены для казахстанцаў сталі нечаканасцю. Але гэты крок Елбасы (лідара нацыі) ўсе ўспрынялі з разуменнем. Дарэчы, з нагоды свята ў Казахстане адразу пяць выхадных: з чацвярга да панядзелка. Якраз час абдумаць перамены і пачаць працаваць  ужо з новымі сіламі.