Канадскі парламент плануе пашырыць паўнамоцтвы спецслужб

28 октября 2014

Гэты законапраект унёс урад краіны. Новыя магчымасці атрымаюць служба бяспекі і разведкі, а таксама Федэральны суд. Паўнамоцтвы будуць датычацца грамадзян, якіх падазраюць у тэрарыстычнай дзейнасці. Прычым праследваць іх можна будзе не толькі на тэрыторыі Канады. Чакаецца, што закон прымуць у найбліжэйшы час. Ён стане рэакцыяй у адказ на забойствы ісламістамі двух канадскіх салдат на мінулым тыдні.