Як віталі надыход 2022 года ў розных краінах свету

2 января 2022

Апоўначы загадваць жаданне. Галоўная ўмова яго выканання - вера ў свае сілы і тых, хто побач. 

Гэта той чароўны і казачны момант, які зразумелы на любой мове, у любой частцы свету. Яшчэ адна казачная ноч светлых чаканняў і пазітыву планетарнага маштабу сышла ў гісторыю. Успомнім, як віталі надыход 2022-га ў розных краінах. 

З трапятаннем і спадзяваннем на тое, што магічная поўнач адкрые новую старонку ў жыцці. Мільярды жыхароў планеты замерлі ў чаканні цуду. Нягледзячы на тое, што ў сталіцах свету Новы год сустракаюць паводле традыцый, якія ўжо склаліся, кожны год - як першы раз.