Прэзідэнт сабраў Савет бяспекі: па селектары на сувязі губернатары

19 августа 2020
Наконт нацыянальнай і харчовай бяспекі, сітуацыі ў эканоміцы і работы працоўных калектываў. Кіраўнік дзяржавы сёння правёў пасяджэнне Савета бяспекі. Па відэасувязі да дыскусіі далучыліся і кіраўнікі рэгіёнаў. Размова ішла ў тым ліку  наконт уборачнай кампаніі ў краіне. 

Ураджай сёлета можа скласці 10,5 млн тон збожжа 

На гэта мабілізаваны ўсе сілы. Тэрміны, якасць, тэхналогіі і дысцыпліна - тое, што павінна выконвацца няўхільна, каб без страт сабраць усё да зярнятка. А сёлета па плане ўраджай павінен скласці сумарна 10,5 мільёна тон збожжа.

Прэзідэнт выказаў ім вялікую падзяку і папрасіў, "каб яны не хавалі вочы ў асфальт"

Фон бягучай грамадска-палітычнай сітуацыі  зараз, вядома, няпросты. З усіх бакоў мы бачым наўмысна штучнае нагнятанне сітуацыі. Многія беларусы сутыкнуліся з маральным прэсінгам. І, на жаль,  гэта не адзіны націск. Паступаюць прамыя пагрозы ў адрас сем'яў вайскоўцаў, міліцыі, спецслужбаў, дзяржаўных служачых, працаўнікоў СМІ. Спрабуюць атакаваць членаў урада. Прыклад - паводзіны асобных мітынгоўцаў у дачыненні  да міністра аховы здароўя. Атакуюць рабочых заводаў і фабрык, кіраўнікоў прадпрыемстваў. Прэзідэнт выказаў ім вялікую падзяку і папрасіў, "каб яны не хавалі вочы ў асфальт". Усё-такі яны гаспадары на сваіх заводах. З цяперашняй сітуацыяй кіраўнік дзяржавы абавязкова паабяцаў разабрацца. Падрабязнасці нарады ў нашых наступных выпусках.