Кабул: эвакуацыя працягваецца

26 августа 2021

Эвакуацыя іншаземцаў з Кабула працягваецца. Афганцаў, нават тых, якія маюць візы заходніх краін, у аэрапорт не пускаюць. Амерыканцы маюць цвёрды намер спыніць вываз людзей з Афганістана 31 жніўня. СМІ ўжо абвінавачваюць афіцыйны Вашынгтон у тым, што ў Кабуле будуць кінуты да 4 тысяч амерыканцаў, і ўжо ў верасні гэтыя людзі застануцца без усялякай абароны. Тым часам сталі вядомыя дакладныя звесткі наконт аб'ёмаў зброі, што дасталася талібам у выніку экстраннай эвакуацыі замежных войскаў. 


Афганістан: замежная зброя прадоўжыць страляць яшчэ доўга 


Амерыканцы пакінулі ў Афганістане прыдатнымі да выкарыстання 110 верталётаў, 20 самалётаў-штурмавікоў, 42 тысячы армейскіх машын, 25 тысяч гранатамётаў. Запасаў хопіць на ўзбраенне даволі вялікай сучаснай арміі і нават на доўгія гады вядзення вайны. Вось яшчэ пра зброю ў Афганістане: сайт WikiLeaks апублікаваў ліст, у якім шведскае Міністэрства абароны патрабуе правесці ў Афганістане некалькі паказальных бамбардзіровак, каб павысіць продажы сваіх самалётаў на міжнародных рынках.