Да Японіі набліжаецца самы моцны тайфун года

11 октября 2019
Супертайфун "Хагібіс" набліжаецца да Японіі. Ён можа стаць наймацнейшым у гісторыі краіны. Сіноптыкі папярэджваюць, што атмасферны віхор пройдзе праз Токіа і шматлікія густанаселеныя раёны Японіі. Па ўсёй краіне чакаецца штармавы вецер, ёсць небяспека апоўзняў, высокіх хваляў. Авіякампаніі аб'явілі аб адмене больш як 800 рэйсаў. Паводле інфармацыі са спадарожнікаў, зараз хуткасць ветру шторму - больш як 250 кіламетраў за гадзіну, што адпавядае ўрагану пятай катэгорыі. Праўда, застаецца надзея, што шторм саслабне.