Выніковы саміт кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Еўрасаюза стартаваў у Бруселі

14 декабря 2017

У Бруселі стартаваў выніковы сёлета саміт кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Еўрасаюза. Форум прадоўжыцца 2 дні. Лідары - без прадстаўнікоў Брытаніі - абмяркуюць праблемы міграцыйнай палітыкі блока, ваеннае супрацоўніцтва з НАТА, сітуацыю на Блізкім Усходзе, а таксама выкананне мінскіх пагадненняў і пытанне падаўжэння расійскіх санкцый яшчэ на паўгода. З прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй удзельнікі саміту абмяркуюць прагрэс на перамовах па Brexit.

Ангела Меркель, канцлер Германіі: "Адна з цэнтральных тэм саміту - гэта Brexit. Прагрэс на перамовах быў дасягнуты, але ёсць яшчэ некалькі пытанняў, якія неабходна абмеркаваць. Я вітаю тую працу, якую прарабіў галоўны перагаворшчык ЕС Мішэль Барнье, а таксама крокі, распачатыя Вялікабрытаніяй. Усё гэта гаворыць аб тым, што ў нас зараз з'явіўся добры шанец перайсці да другога этапу перамоў".

Цэнтральная ж падзея дня - абмеркаванне запуску новай праграмы ў сферы абароны PESCO. У ініцыятыве, нагадаем, удзельнічаюць