Працэс адкрыты. Нагадаем, 18 сакавіка Нацбанк адклікаў ліцэнзію "Дэльта Банка", а ў канцы красавіка ў Вярхоўны суд была пададзеная заява аб банкруцтве. У выпадку станоўчага вырашэння справы будзе сфарміраваны рэестр патрабаванняў крэдытораў, праведзены іх сход і зацверджаны план ліквідацыі. Затым пачнуцца выплаты. Абавязацельствы перад укладчыкамі будуць выконвацца за кошт маёмасці банка. Кампенсацыі кампаніям і індывідуальным прадпрымальнікам будуць праходзіць прыкладна ў другой палове гэтага года. Літаральна напярэдадні фінансавая міліцыя ўзбудзіла ў дачыненні да кіраўніцтва банка крымінальную справу. Топ-менеджменту інкрымінуюць наўмыснае банкруцтва. Нібы банкіры вывелі грошы ўкладчыкаў у афшоры - гаворка ідзе пра трыццаць пяць мільёнаў долараў. Але гэтыя матэрыялы яшчэ ў працэсе расследавання.













