Гістарычны візіт: прэзідэнт ЗША наведвае Кубу

21 марта 2016

Апошні раз кіраўнік Белага дома быў на Востраве свабоды ў 1928-ым. У аэрапорце Гаваны Барака Абаму з сям'ёй сустракалі кубінскія чыноўнікі. Кіраўніка Рауля Кастра сярод іх не было. Сустрэча лідараў Кубы і ЗША адбудзецца сёння, як і перамовы з кіраўнікамі буйных кампаній і прадстаўнікамі грамадзянскага грамадства. Абама таксама выступіць у прамым эфіры мясцовага тэлебачання. Пакуль кіраўнік Белага дома паспеў прагуляцца па Старой Гаване і пагутарыць з супрацоўнікамі пасольства. Нагадаем, дыпламатычныя адносіны паміж краінамі былі замарожаныя ў 1961 годзе.