Ісландыя можа адклікаць заяўку на ўваходжанне ў Еўрасаюз

6 января 2015

Ісландыя хутка можа адклікаць заяўку на ўваходжанне ў Еўрасаюз. Гэтае рашэнне, як піша мясцовая прэса, часткова звязана са словамі цяперашняга кіраўніка Еўракамісіі. Улетку Жан-Клод Юнкер заявіў, што не чакае пашырэння ЕС у наступныя 5 гадоў. Напружанасць паміж Бруселем і Рэйк'явікам таксама была выкліканая палітыкай Еўрасаюза ў рыбнай лоўлі. Яго квоты не задавольвалі Ісландыю. Нагадаем, заяўку на ўваходжанне ў Еўрапейскі саюз Рэйк'явік падаў больш як 5 гадоў таму.