Ісламісты перамагаюць на муніцыпальных выбарах у Тунісе

7 мая 2018

Ісламісты перамагаюць на першых пасля "арабскай вясны" муніцыпальных выбарах у Тунісе. Паводле папярэдняй інфармацыі, партыя "Ан-Нахда" набірае 27 з паловай працэнтаў галасоў выбаршчыкаў. Яе галоўны канкурэнт - свецкая партыя "Нідаа Туніс" - 22%. У мясцовых выбарах, якія апошні раз праводзіліся ў краіне ў 2010 годзе, удзельнічалі як прадстаўнікі партый, так і незалежныя кандыдаты.