"Іран можа нанесці ўдар па Ізраілі", "Эскалацыя непазбежная" - такімі загалоўкамі мільгаюць вядомыя сусветныя выданні

12 апреля 2024

Іран можа нанесці ўдар па Ізраілі ў найбліжэйшыя двое сутак,  заявіла выданне The Wall Street Journal. Bloomberg назваў эскалацыю непазбежнай. На гэтым фоне пасольства ЗША ў Ізраілі   забараніла сваім супрацоўнікам і членам іх сямей выязджаць за межы Тэль-Авіва, Іерусаліма і Беэр-Шэвы.

Найбуйнейшая нямецкая авіякампанія Lufthansa ужо спыніла палёты ў Тэгеран у сувязі з пагрозамі бяспекі. Вашынгтон звязаўся з шэрагам партнёраў з Еўропы, а таксама Кітая і Турцыі, каб тыя заклікалі Іран устрымацца ад нанясення ўдараў. Іранская місія ў ААН раней заявіла, што, магчыма, адказу Тэгерана атрымаецца пазбегнуць, калі Савет бяспекі міжнароднай арганізацыі  асудзіць атаку Ізраіля па іранскім консульстве ў Дамаску.