Інцыдэнт на горналыжным курорце ў Гудауры

16 марта 2018

Там здарылася паломка канатнай дарогі. Крэслы, на якіх знаходзіліся турысты, пакаціліся ўніз, да ніжняй станцыі, уразаючыся адно ў аднаго. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай стаў збой у электраэнергіі. Пацярпелым - іх больш як 10 - аказалі меддапамогу на месцы. Некаторых турыстаў з цяжэйшымі траўмамі даставяць у Тбілісі.