Імя будучага прэзідэнта Бразіліі стане вядома ў другім туры

6 октября 2014

Імя будучага прэзідэнта Бразіліі стане вядома толькі ў другім туры. Ён пройдзе 26 кастрычніка. Пасля падліку амаль 95% бюлетэняў, пададзеных учора на ўсеагульных выбарах, кандыдат ад Партыі працаўнікоў дзеючы кіраўнік дзяржавы Дылма Русэф набірае крыху больш за 40% галасоў. Прадстаўніка Партыі бразільскай сацыял-дэмакратыі былога сенатара Аэсіу Невіса падтрымала звыш за 34% выбаршчыкаў. Прэзідэнт Русэф уступае ў барацьбу перад паўторным галасаваннем у ролі відавочнага фаварыта.