Працаўнікоў сяла сёння ўшаноўвалі ў Гомельскай вобласці. Фестываль-кірмаш "Дажынкі-2023" сустрэў гарадскі пасёлак Акцябрскі. Свята хлеба, працы і любові да роднай зямлі. Свята тых, хто ў гарачую пару адказна працаваў на палях і думаў пра тое, каб забяспечыць краіну хлебам. Місія ганаровая, адказная. Бо абсалютна відавочна, што без харчовай бяспекі наўрад ці можна было б гаварыць пра суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Падрабязнасці ў Наталлі Ігнаценкі (відэа).
Абласныя "Дажынкі-2023" прайшлі ў гарадскім пасёлку Акцябрскі. Распавядзём, чым запомнілася гэта свята
18 ноября 2023













