Ілан Маск выпадкова апублікаваў свой асабісты нумар тэлефона ў "Твітары"

20 декабря 2017

Кіраўнік кампаніі SpaceX збіраўся адправіць паведамленне з нумарам тэхнічнаму дырэктару кампаніі Oculus Джону Кармаку. Замест гэтага нумар тэлефона ўбачылі больш за 16 мільёнаў падпісчыкаў Маска. Мільярдэр выдаліў твіт літаральна праз некалькі хвілін. А карыстальнікі, якія паспелі набраць нумар, былі перанакіраваныя на аўтаадказчык.