Ілан Маск паказаў практычна завершаны падземны тунэль пад Лос-Анджэлесам

11 мая 2018

Заснавальнік кампаній SpaceX і Tesla Ілан Маск паказаў у сваім "Інстаграме" практычна завершаны падземны тунэль пад Лос-Анджэлесам працягласцю крыху больш за тры кіламетры. Адкрыццё плануецца праз некалькі месяцаў. Паездкі пакуль будуць бясплатныя. Перавозіць пасажыраў будзе транспарт па 8-16 чалавек альбо індывідуальныя чоўны на магнітнай падушцы з хуткасцю каля 200 кіламетраў за гадзіну.