За парадак і бяспеку на выбарах адказваюць МУС, ДАІ і іншыя службы

11 октября 2015

Падчас галасавання ва ўзмоцненым рэжыме працуюць практычна ўсе падраздзяленні: МУС, міліцыя, ДАІ і іншыя службы сочаць за сітуацыяй і на саміх участках і вакол іх. Па ўсёй краіне арганізаваная кругласутачная праца аператыўна-сітуацыйных штабоў. У рэжыме павышанай гатоўнасці - ратавальнікі і медыкі. Урачы і брыгады хуткай дзяжураць у месцах галасавання.

Па меркаванні праваахоўнікаў, пакуль няма фактаў, здольных негатыўна паўплываць на ход выбарчай кампаніі. Выбары праходзяць у спакойнай абстаноўцы.