Ільхам Аліеў перамагае на нечарговых выбарах прэзідэнта Азербайджана

12 апреля 2018
Згодна з папярэднімі звесткамі ЦВК, дзеючы лідар набірае 86 % галасоў выбаршчыкаў. Усяго барацьбу за галоўную дзяржаўную пасаду напярэдадні вялі восем прэтэндэнтаў. 

З упэўненай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах Ільхама Аліева павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вынікі галасавання пацвердзілі высокую салідарнасць выбаршчыкаў з паслядоўным курсам на будаўніцтва моцнага і квітнеючага Азербайджана.