Hewlett-Packard значна скарачае персанал

17 сентября 2015

Працу страцяць каля 30 тысяч чалавек, г. зн. звольняць кожнага дзясятага. Кіраўніцтва кампаніі спрабуе рэструктурызаваць бізнес ва ўмовах хутказменлівага рынку тэхналогій. Да канца восені амерыканская карпарацыя афіцыйна падзеліцца на два падраздзяленні: адно з іх будзе займацца распрацоўкай кампанентаў для навукаёмістых тэхналогій, а другое будзе вырабляць персанальныя камп'ютары і прынтары. Сумарна ў кампаніі напрыканцы кастрычніка мінулага года працавалі 302 тысячы чалавек. Рэструктурызацыя павінна сэканоміць сотні мільёнаў долараў.