Гучную заяву зрабіла канцлер Германіі

29 октября 2018

Гучную заяву сёння зрабіла канцлер Германіі. На пасяджэнні прэзідыума партыі Ангела Меркель паведаміла, што не будзе ўдзельнічаць у новых выбарах кіраўніка Хрысціянска-дэмакратычнага саюза ў пачатку снежня. Пры гэтым яна мае намер захаваць пасаду канцлера. На рэгіянальных выбарах у Гесене ХДС атрымаў перамогу, але за 5 гадоў партыя страціла 11,3 % галасоў, што зрабіла выбары правальнымі для кансерватараў.