Гучны скандал у ЗША

7 июня 2013

Журналісты брытанскага выдання Guardian і амерыканскай газеты Вашынгтон пост высветлілі, што спецслужбы Злучаных Штатаў карыстаюцца сакрэтнай інфармацыяй, якія інтэрнэт-карыстальнікі пакідаюць у сацыяльных сетках. У спісе серверы кампаній Microsoft, Yahoo, Google, Facebook, Skype, YouTube і Apple, а таксама адзін сотавы аператар. Агенты карыстаюцца данымі ўжо некалькі гадоў, што выклікала бурную крытыку барацьбітоў за правы чалавека.


Тэма праслушкі званкоў спецслужбамі ЗША была актуальна яшчэ пры Джорджы Бушы-малодшым. Пяць гадоў таму на падставе яго закона было дазволена без санкцыі суда праслухоўваць падазроных у тэрарызме іншаземцаў, прычым, за мяжой. Зараз без закона і санкцый на карандаш татальна ўзялі ўсіх сваіх амерыканцаў.