Грэцыя патрабуе ад Германіі кампенсаваць урон, нанесены краіне ў гады Другой сусветнай вайны

11 марта 2015

Выступаючы на пасяджэнні парламента, прэм'ер-міністр Алексіс Цыпрас заявіў, што Берлін павінен заплаціць за разбураную інфраструктуру і выкрадзеныя археалагічныя каштоўнасці, а таксама вярнуць так званы акупацыйны крэдыт (сродкі, якія вымушаны быў выдаць Банк Грэцыі Трэцяму рэйху). 115 мільёнаў марак, якія ў 1960 годзе ФРГ ужо выплаціла, Цыпрас лічыць недастатковымі.