Грэнландыі пагражае экалагічная катастрофа з-за закінутай ваеннай базы ЗША

27 сентября 2016

57 гадоў таму амерыканцы пачалі будаўніцтва аб'екта на востраве, але праз некалькі гадоў праект закрылі. На паўночным захадзе пад ільдамі была створаная цэлая сетка тунэляў, якія прызначаліся для паўнавартаснага медпункта, кінатэатра і нават царквы. Усё гэта працавала на невялікім ядзерным рэактары. Калі стала зразумела, што футурыстычнаму праекту так і не наканавана быць увасобленым у жыццё, абсталяванне адтуль забралі, аднак бочкі з радыеактыўнай вадой для ахаладжэння рэактара пакінулі на месцы. Тады ніхто не задумваўся наконт іх утылізацыі, аднак глабальнае пацяпленне ўнесла свой уклад - зараз адходы могуць апынуцца ў вадзе і атмасферы, што прывядзе да непапраўных наступстваў.