Беларусь і Расія ўзгаднілі павышэнне тарыфу на транспарціроўку нафты па беларускай тэрыторыі

6 августа 2019

Беларусь і Расія ўзгаднілі павышэнне тарыфу на транспарціроўку нафты па беларускай тэрыторыі на 3,7 % з 1 верасня. Як паведамілі ў Белнафтахіме, такой дамоўленасці бакі дасягнулі ў сувязі з паніжэннем аб'ёмаў транзіту расійскай нафты па нафтаправодзе "Дружба" ў другім квартале. Гэта мера накіравана на захаванне аб'ёмаў выручкі беларускага аператара трубаправода "Гомельтранснафта Дружба" ў рамках, прагназуемых на гэты год.