Грэчаскі парламент прагаласаваў за давер ураду краіны

11 февраля 2015

Грэчаскі  парламент  прагаласаваў за давер ураду краіны на чале з новым прэм'ер-міністрам  Алексісам Цыпрасам. Яго падтрымалі  162 дэпутаты з 300. Прадстаўляючы праграму, Цыпрас падкрэсліў, што Грэцыя павінна стаць эканамічна самастойнай дзяржавай, адмовіўшыся ад праграмы фінансавай падтрымкі ЕС і МВФ, паводле якой краіна  павінна праводзіць палітыку  жорсткай  эканоміі.  Як чакаецца, праца ўрада будзе накіравана на ажыццяўленне рэформ па барацьбе з беднатой і беспрацоўем.