Заслаўе сёлета адзначае 1035 гадоў. Гісторыка-культурны музей-запаведнік горада, які займае 113 гектараў, хутка папоўніцца новым музеем беларускіх маляванак. Амаль 300 арыгінальных маляванак пакуль захоўваюцца ў фондах і чакаюць свайго часу.
Унікальная калекцыя маляваных дываноў, якія ўпрыгожвалі сялянскія хаты сто гадоў таму, збіралася больш за 30 гадоў па розных кутках Беларусі.
У новым музеі арыгінальныя работы Язэпа Драздовіча, Алёны Кіш, Фёдара Сухавілы. Гэта толькі частка імёнаў, якая дайшла да нашага часу. Дапоўняць экспазіцыю і сучасныя мастакі, якія зрабілі свае маляваныя дываны паводле матываў беларускай народнай творчасці.
Музей маляванкі хутка з'явіцца ў Заслаўі
12 июня 2020













