Дзяржаўныя флагі ЗША сёння будуць прыспушчаныя

4 декабря 2015

У краіне смуткуюць па ахвярах трагедыі ў каліфарнійскім Сан-Бернардыне. Учора зламыснікі ў цэнтры дапамогі інвалідам застрэлілі 14 чалавек. Матывы злачынцаў дагэтуль невядомыя. Мужчына і жанчына, якія адкрылі агонь, былі забітыя пры затрыманні. Улады не выключаюць, што страляніна магла быць звязаная з тэрарызмам. Адзін са злачынцаў меў зносіны з экстрэмістамі, якія знаходзяцца пад назіраннем ФБР. Падчас вобыску ў доме стралка паліцэйскія выявілі 12 самаробных бомб, дэталі да выбуховых прылад і больш за 3 000 патронаў.