Горад Рака цалкам вызвалены ад экстрэмістаў

14 октября 2017

Горад Рака - галоўнае апірышча тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава" ў Сірыі - цалкам вызвалены ад экстрэмістаў. Пра гэта паведаміў тэлеканал "Аль-Арабія". Паводле яго інфармацыі, астаткі бандфарміраванняў склалі зброю і здаліся атрадам узброенай кааліцыі "Сілы дэмакратычнай Сірыі". Штурм Ракі пачаўся 6 чэрвеня. Падтрымку з паветра аказвалі ВПС міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША.