Горад анёлаў запрашае на "Мастацтва Бугаці"

4 января 2017

Адна з самых рэдкіх калекцый аўтабрэнда выстаўленая на агляд у Лос-Анджэлесе. Тут паказаная гісторыя стварэння легендарных машын адной з найвялікшых мастацкіх дынастый у свеце. Акрамя аўто, тут таксама мэбля, карціны, скульптуры, створаныя членамі франка-італьянскай сям'і. На выставе надаецца ўвага творчаму шляху кожнага прадстаўніка Бугаці, пачынаючы з заснавальніка роду Карла. Экспазіцыя будзе працаваць да кастрычніка.