Александр Лукашенко дал ученикам совет: получать в школе максимум знаний

2 сентября 2019

Сёння панядзелак, 2 верасня, а гэта значыць, што новы навучальны год  стартаваў, і ў школах па ўсёй Беларусі прайшлі  ўрачыстыя лінейкі. Для сталічнай жа школы № 93 святам ведаў адкрыўся не толькі чарговы верасень, але і пачалася гісторыя самой навучальнай установы.

Прычым наведаў яе сёння Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка  даў вучням параду:  атрымліваць у школе максімум ведаў, бо залог паспяховай будучыні – гэта стараннасць і руплівасць. Нягледзячы на святочны настрой, не абмінулі і надзённыя праблемы. Асаблівую ўвагу,  перакананы Кіраўнік дзяржавы, цяпер неабходна звярнуць на парадак. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што дысцыпліна ў школе вельмі ўпала, яе  вярнуць даручана міністру адукацыі, губернатарам і мэру Мінска.  Разам з тым  недапушчальна перагружаць школьнікаў. Прэзідэнт перакананы, што вучэбны працэс павінен праходзіць па формуле 75 на 25, дзе 75 % - гэта веды, атрыманыя ў школе. 

Адукацыйны працэс у Беларусі пастаянна ўдасканальваюць: больш сучаснымі сталі падручнікі і методыкі выкладання.  Але многае залежыць  ад таго, наколькі  на вынік накіраваныя самі вучні. 

Пасля слоў на дарогу вучням, іх бацькам і педагогам Аляксандр Лукашэнка ўрачыста ўручыў сімвалічныя ключы дырэктару школы. Затым разам з ёй і кіраўніком горада перарэзалі чырвоную стужку. Школьны званок  ад першакласніка сімвалізаваў пачатак навучальнага года.

Сёлета за парты ў 93-й школе селі каля 900 вучняў. У першы вучэбны  год тут сфарміраваны пяць першых класаў. Свята ведаў  асабліва запомніцца не толькі першакласнікам і іх бацькам, але і дзесяцікласнікам.  Для іх Аляксандр Лукашэнка правёў  першы ўрок. Вучні абмяняліся меркаваннямі аб вучобе, аб выбары будучай прафесіі і аб занятках спортам. І, вядома,  не маглі адпусціць Кіраўніка дзяржавы без сумеснага фота. 

Прэзідэнт азнаёміўся з магчымасцямі новай школы. Тут створаны ўсе ўмовы, каб атрымаць годную сярэднюю адукацыю. Дзве прасторныя спартыўныя залы, дзе ёсць нават трыбуны для гледачоў, трэнажорная і харэаграфічная залы, вучэбна-трэніровачны цір і  два басейны. Абсталяваныя  найноўшай тэхнікай кабінеты працы, размешчаныя ў асобным модулі.  Вывучаючы асартымент страў школьнай сталовай, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што выбар павінен рабіцца на карысць беларускай кухні і айчынных прадуктаў. Пры гэтым харчаванне ўсіх дзяцей павінна быць арганізавана на высокім узроўні і на роўных умовах.

Падрабязнасці  сёння ў “Панараме”.