Google запускае службу дастаўкі з дапамогай беспілотнікаў

9 апреля 2019

Google запускае першую ў свеце службу дастаўкі з дапамогай беспілотнікаў. Яна адкрыецца ў сталіцы Аўстраліі. За 18 месяцаў выпрабаванняў не здарылася ніводнай аварыі. Развозіць будуць ежу, напоі, лекі і іншыя прадукты прама да дома пакупніка. Дагавор аб распаўсюджванні тавараў для сваіх кліентаў з дапамогай дронаў ужо заключылі 12 мясцовых прадпрыемстваў.