Дзяржаўная інвестпраграма прынята ў Беларусі. Указ падпісаў Прэзідэнт

21 февраля 2019

Дакумент вызначае прыярытэты ў будаўніцтве на гэты год, вызначае крыніцы фінансавання праектаў. У праграме звыш сотні аб'ектаў. Першым чынам сродкі накіруюць на тыя з іх, якія павінны ўвесці ў эксплуатацыю сёлета. Пачнуць узводзіць каля 30 новых, у тым ліку корпус хірургіі і транспланталогіі ў Мінску, інтэрнат Гродзенскага дзяржуніверсітэта, абласны онкадыспансер у Гродне. Падтрымаюць сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Для іх узвядуць 9 жылых дамоў. У праграме таксама рамонт аварыйнага моста цераз раку Піну на трасе Івацэвічы - Пінск - Столін і шэраг іншых аб'ектаў.