Рэспубліканскае свята "Апошні званок" пройдзе на Лядовай арэне ў Оршы

20 мая 2019

Рэспубліканскае свята "Апошні званок" пройдзе сёлета ў моладзевай сталіцы Беларусі Оршы. 30  мая на Лядовай арэне ўдзельнікамі свята стануць каля дзвюх  тысяч маладых людзей.

Гэта - выпускнікі з усёй краіны: выдатнікі ў вучобе і спорце, пераможцы алімпіяд і конкурсаў. Самых найлепшых  узнагародзяць у намінацыях "Інтэлект", "Талент", "Чэмпіён", "Лідар", падарункі і ганаровыя граматы атрымаюць настаўнікі і класныя кіраўнікі. Для выпускнікоў будзе арганізаваны вялікі святочны канцэрт.