Кіраўнік урада Каталоніі адмяніў выступленне, якога чакала ўся Еўропа

26 октября 2017

Карлес Пучдэмон павінен быў аб’явіць аб правядзенні датэрміновых выбараў у рэгіёне. У цэнтры ж Барселоны сабраліся студэнты. Яны патрабуюць незалежнасці і вызвалення затрыманых актывістаў. Нагадаем, менавіта заўтра плануецца пасяджэнне парламента Іспаніі, на якім Каталонія можа зусім пазбавіцца свайго статусу аўтаноміі.