Улетку вызначаць інвестара для рэканструкцыі ўчастку аўтадарогі

30 марта 2019

Ужо ўлетку вызначаць інвестара для рэканструкцыі ўчастку аўтадарогі М10 - мяжа Расіі - Гомель - Кобрын. Пра гэта ўчора паведаміў міністр транспарту і камунікацый. Аляксей Аўраменка адзначыў, што першы праект дзяржаўна-прыватнага партнёрства выклікае высокую цікавасць з боку інвестараў.

Неўзабаве ў папярэднім адборы возьмуць удзел буйныя кампаніі з Паўднёвай Карэі, Кітая, Чэхіі, Аўстрыі, якія ўжо маюць вопыт ажыццяўлення падобных праектаў. Па выніках конкурсу будзе абраная пяцёрка лепшых, з іх вызначаць ужо прыдатнага па крытэрыях фіналіста.

Варта адзначыць, што рэканструкцыя буйных транспартных артэрый у краіне вядзецца ўвесь час. Так, да 1 чэрвеня завершацца работы на аўтадарозе М6. У планах да канца года распачаць рамонт М7 - Мінск - Ашмяны - мяжа Літвы з мадэрнізацыяй пункта пропуску "Каменны Лог".



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя