Кіраўнік Еўракамісіі паўтарыў танец Тэрэзы Мэй

9 октября 2018

Падчас выступу ў Бруселі Жан-Клод Юнкер скарыстаўся затрымкай гукарэжысёраў, якія не паспелі своечасова выключыць музыку перад пачаткам яго прамовы, чым выклікаў у зале апладысменты.

Афіцыйны прадстаўнік Юнкера катэгарычна адмовіў, што прэзідэнт Еўракамісіі перадражніваў брытанскага прэм'ера. Паводле яго слоў, гэта была толькі імправізацыя. Непаўторная імправізацыя.