Германія рыхтуецца да вайны з Расіяй - нямецкія СМІ

15 января 2024

Новы глабальны канфлікт прадракаюць нямецкія СМІ.  BILD са спасылкай на сакрэтны дакумент бундэсвера піша, што Германія рыхтуецца да вайны паміж Расіяй і НАТА, якая можа пачацца летам 25 года.  Пры гэтым эскалацыі варта чакаць ужо ў гэтым лютым. У дзень X, паводле сакрэтных даных, галоўнакамандуючы НАТА аддасць загад аб перакіданні 300 тысяч вайскоўцаў на ўсходні фланг, у тым ліку 30 тысяч салдат бундэсвера. А ў якасці найбольш верагоднага месца называецца Сувалкскі калідор паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю. Пры гэтым аўтары матэрыялу пакідаюць без адказу пытанне, чым гіпатэтычнае сутыкненне можа завяршыцца.