Французы найбольш за ўсіх у свеце песімістычна глядзяць на будучыню краіны

14 октября 2016
Гэта звесткі даследавання кампаніі "Іпсас". 88% апытаных жыхароў Пятай рэспублікі заявілі, што іх краіна рухаецца ў няправільным кірунку. За імі з невялікім адрывам ідуць грамадзяне 4 дзяржаў: гэта мексіканцы, бразільцы, італьянцы і іспанцы. Акрамя таго, не ўпэўненыя ў будучыні грамадзяне Швецыі і Германіі - 73% і 71% апытаных адпаведна. У ЗША гэты паказчык зафіксаваны на ўзроўні 64%. А вось найбольшую ўпэўненасць у пазітыўнай будучыні паказалі жыхары Кітая - 90%. За Паднябеснай ідуць Саудаўская Аравія, Індыя і Перу.