Французскія чыгуначнікі - супраць рэформ Бруселя

9 октября 2013

У Францыі сёння на працу не выйшлі тыя, хто водзіць цягнікі, а таксама тыя, хто працуе з саставамі і спецабсталяваннем. Мяркуецца, што завершыцца стачка толькі заўтра раніцай. Забастоўка не закранула міжнародныя цягнікі, якія звязваюць Францыю з Вялікабрытаніяй, Італіяй, Германіяй і Люксембургам. У сталічным рэгіёне ходзяць толькі сем цягнікоў з дзесяці. Перавозкі пасажыраў у гэтыя дні ажыццяўляюць аўтобусныя маршруты.